From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікалай Платонавіч Патрушаў (нар. 11 ліпеня 1951, Ленінград, СССР) — расійскі дзяржаўны дзеяч, афіцэр Федэральнай службы бяспекі Расіі; генерал арміі (2001), Герой Расійскай Федэрацыі (2001).
Мікалай Платонавіч Патрушаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін |
||||||
Папярэднік | Ігар Сяргеевіч Іваноў | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Барыс Мікалаевіч Ельцын Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў |
||||||
Папярэднік | Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Васілевіч Бортнікаў | ||||||
Нараджэнне |
11 ліпеня 1951 (73 гады) |
||||||
Дзеці | Dmitry Patrushev[d] | ||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар юрыдычных навук | ||||||
Ваенная служба | |||||||
Гады службы | З 1975 года | ||||||
Прыналежнасць | ФСБ Расіі | ||||||
Званне |
|
||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З 12 мая 2008 года да 12 мая 2024 года — сакратар Савета бяспекі Расійскай Федэрацыі.
Дырэктар ФСБ (1999—2008). Змяніў на гэтай пасадзе У. У. Пуціна і знаходзіўся на пасадзе на працягу двух яго прэзідэнцкіх тэрмінаў. Узначальваў ФСБ больш за 8 гадоў, даўжэй за кожнага з кіраўнікоў КДБ—ФСБ з часоў Ю. У. Андропава, які ўзначальваў КДБ на працягу 15 гадоў. Сышоў у адстаўку пасля інаўгурацыі Прэзідэнта Д. А. Мядзведзева, перадаў пасаду А. В. Бортнікаву.
У 2004—2009 — прэзідэнт Усерасійскай федэрацыі валейбола.
6 красавіка 2018 года ўключаны ў санкцыйны спіс ЗША ў ліку 17 чыноўнікаў і 7 бізнесменаў з Расіі[1].
Старэйшы сын Дзмітрый — міністр сельскай гаспадаркі Расійскай Федэрацыі з 18 мая 2018 года[2][3]. Працаваў віцэ-прэзідэнтам банка ВТБ.[4] [5] У маі 2012 года ва ўзросце 34 гадоў прызначаны на пасаду старшыні праўлення 4-га па велічыні банка Расіі Рассельгасбанка[6], уваходзіць у савет дырэктараў ПАТ «Газпром»[7][8]. 26 кастрычніка 2016 года ўказам прэзідэнта РФ № 572 Дзмітрый Патрушаў «за вялікі ўклад у арганізацыю крэдытнага забеспячэння аграпрамысловага комплексу» ўзнагароджаны ордэнам Пашаны[9][10].
Малодшы сын Андрэй (нар. 26. кастрычніка 1981)[11].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.