Міжэвічы (гміна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гміна Міжэвічы (польск.: Gmina Miżewicze) — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1939 года ў Навагрудскім ваяводстве Польскай Рэспублікі (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба размяшчалася ў Міжэвічах (620 жых. у 1921 годзе[1])[2].
Хуткія факты Міжэвічы, Краіна ...
Міжэвічы | |
---|---|
польск.: Gmina Miżewicze | |
Краіна | |
Уваходзіць у | Слонімскі павет |
Уключае | 36 грамад |
Адміністрацыйны цэнтр | Міжэвічы |
Дата ўтварэння | 1921 |
Дата скасавання | 1939 |
Насельніцтва (1921) | 5 652[1] |
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Міжэвічы (значэнні).
У міжваенны перыяд гміна Міжэвічы ўваходзіла ў склад Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства[1]. 1 кастрычніка 1927 года частка тэрыторыі гміны Міжэвічы уключана ў склад гміны Чамяры[3]. 1 красавіка 1929 года ў склад гміны Міжэвічы перададзена частка тэрыторыі гміны Дзявяткавічы[4].
У лістападзе 1939 года павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 года разам з гмінамі.