![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b6/Canal_de_Suez.jpg/640px-Canal_de_Suez.jpg&w=640&q=50)
Міграцыя Лесэпса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Міграцыя Лесэпса (таксама званая Эрытрэйскае ўварванне) — пастаянная міграцыя марскіх арганізмаў праз Суэцкі канал, як правіла, ад Чырвонага мора да Міжземнага мора, радзей у процілеглым кірунку. Яна названа ў гонар Фердынанда дэ Лесэпса, французскага дыпламата, які адказваў за будаўніцтва канала.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b6/Canal_de_Suez.jpg/640px-Canal_de_Suez.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/cf/Fistularia_commersonii1.jpg/640px-Fistularia_commersonii1.jpg)
У больш шырокім кантэксце, тэрмін «міграцыя Лесэпса» ўжываецца для апісання любой міграцыі жывёл праз штучныя збудаванні, г. зн. тыя, якія б не адбыліся ў выпадку адсутнасці штучнага збудавання.