From Wikipedia, the free encyclopedia
Мухамед ульд аш-Шэйх аль-Газуані (араб. محمد ولد الشيخ محمد أحمد ولد الغزواني, фр.: Mohamed Ould Ghazouani; вядомы таксама як Газуані[2] і ульд Газуані[3]; нар. 31 снежня 1956 г., Бумдыд, Асаба, Маўрытанія) — маўрытанскі генерал і палітычны дзеяч. На выбарах 22 чэрвеня 2019 года абраны прэзідэнтам Маўрытаніі[4], уступіў на пасаду з 2 жніўня 2019 года[5].
Мухамед ульд аш-Шэйх аль-Газуанi | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
араб. محمد ولد الشيخ محمد أحمد ولد الغزواني | |||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
31 снежня 1956 (67 гадоў) |
||||||
Імя пры нараджэнні | араб. محمد ولد محمد اﺣﻤﺪ الشيخ الغزواني | ||||||
Жонка | Mariem Mint Mohamed Fadel Ould Dah[d][1] | ||||||
Веравызнанне | суфізм | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Род войскаў | Mauritanian National Army[d] | ||||||
Званне | генерал | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Газуані з’яўляўся генеральным дырэктарам па нацыянальнай бяспецы[6] і начальнікам штаба Узброеных сіл Маўрытаніі (2008—2018)[7]. Міністр абароны Маўрытаніі з кастрычніка 2018 года па сакавік 2019 года[8][9]. Блізкі паплечнік прэзідэнта Махамеда ульд Абдэль Азіза[5].
Газуані нарадзіўся ў Бумдыдзе раёна Асаба 31 снежня 1956 года[10]. Належыць да вядомай суфійскай сям’і ў Маўрытаніі. Сын духоўнага лідара племя мурабітаў Ідэйбусат[11]. Жанаты з доктарам Марыям Мінт Махамед Вадхель ульд Да[11][12]. Мае пяцёра дзяцей[13].
Служыў у маўрытанскім арміі з канца 1970-х гадоў. Затым навучаўся ў якасці афіцэра ў Марока. Атрымаў ступень бакалаўра, магістра ў галіне адміністравання і ваенных навук, а таксама прайшоў некалькі ваенных сертыфікатаў і курсаў[13][14].
Газуані з’яўляўся паплечнікам прэзідэнта Махамеда ульд Абдэль Азіза[15]. У 2005 годзе ўваходзіў у ваенны савет, які зрынуў прэзідэнта Мауя ульд Сід Ахмед Тая. У 2008 годзе як саюзнік Махамеда ульд Абдэль Азіза удзельнічаў у звяржэнні прэзідэнта Сідзі Махамед ульд Шэйх Абдулахі[9][16].
У кастрычніку 2018 года прэзідэнт Махамед ульд Абдэль Азіза прызначыў Газуані міністрам абароны Маўрытаніі[9][17].
1 сакавіка 2019 года Газуані абвясціў пра свой удзел у прэзідэнцкіх выбарах, імкнучыся замяніць прэзідэнта Абдэль Азіза[2][3][18]. 15 сакавіка 2019 года падаў у адстаўку з пасады міністра абароны для ўдзелу ў выбарах[19]. 22 чэрвеня 2019 года атрымаў перамогу на выбарах, атрымаўшы 52 % галасоў выбаршчыкаў у 1-м туры, і стаў абраным прэзідэнтам краіны[13].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.