Мухамед бен Зайд ан-Нахаян (араб. محمد بن زايد آل نهيان; нар. 11 мая 1961) — ваенны і дзяржаўны дзеяч ААЭ.

Хуткія факты Мухамед бен Зайд ан-Нахаян, 3-і прэзідэнт Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў[d] ...
Закрыць

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і заснавальніка і прэзідэнта ААЭ Зайда ібн Султана ан-Нахаяна ад яго трэцяй жонкі Фацімы бінт Мубарак аль-Кетбі.

У 2004 годзе стаў Старшынёў Выканаўчага савета эмірата Абу-Дабі.

Быў саветнікам свайго старэйшага брата, былога прэзідэнта краіны, Халіфы ібн Зайда ан-Нахаяна. Калі той перанёс інсульт, стаў фактычным кіраўніком эмірата Абу-Дабі і ўсіх Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў з 2014 года, прымаючы ўсе асноўныя рашэнні[2]. Заняў пасаду камандуючага Узброеных сіл ААЭ[3].

У 2017 годзе ўдзельнічаў у вызваленні з лівійскага палону беларуса Вячаслава Качура[3].

У 2019 годзе The New York Times назвала яго самым магутным арабскім кіраўніком і адным з самых уплывовых людзей у свеце[4]. Па рэйтынгу часопіса Time стаў адным з 100 самых уплывовых людзей 2019 года[5][6].

У маі 2022 года заняў пасады прэзідэнта Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў і эміра Абу-Дабі[7].

Па версіі Каралеўскага цэнтра ісламскіх стратэгічных даследаванняў Мухамед бен Зайд прызнаны восьмым самым уплывовым мусульманінам у свеце ў 2023 годзе[8].

Крыніцы

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.