Музейны востраў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Музейны востраў (ням.: Museumsinsel) — назва, якую атрымаў паўночны ўскраек вострава Шпрэеінзель на рацэ Шпрэе ў Берліне, дзе размешчаны цэлы шэраг знакамітых берлінскіх музеяў. Музейны востраў з'яўляецца цэнтрам прыцягнення для турыстаў і знатакоў мастацтва з усяго свету. З 1999 года ўнікальны архітэктурны і культурны ансамбль уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.