Музей крапінскіх неандэртальцаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Музей крапінскіх неандэртальцаў (харв.: Muzej krapinskih neandertalaca), таксама Палеанталагічны музей — археалагічны музей, размешчаны ў харвацкім горадзе Крапіна, паблізу ад Заграба.
Музей крапінскіх неандэртальцаў | |
---|---|
Muzej krapinskih neandertalaca | |
Заснаваны | 2010 |
Месцазнаходжанне | Крапіна, Харватыя |
mkn.mhz.hr (харв.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У музеі прадстаўлены экспанаты старажытнай гісторыі чалавека, перш за ўсё, рэчы з жыцця неандэртальцаў, якія жылі тут 130 000 гадоў назад[1]. Крапінскія неандэртальцы практыкавалі канібалізм[2] і хварэлі на рак[3].
У 2010 годзе, пасля 10-гадовага будаўніцтва, быў адкрыты новы музей на 1200 кв. м, які лічыцца самым сучасным у Еўропе. З дапамогай аўдыёсістэмы можна праслухаць экскурсію на англійскай, харвацкай, нямецкай, французскай і італьянскай мовах. Музею належыць таксама месца раскопак, размешчанае непадалёк, дзе ў 1899 годзе былі знойдзены косці неандэртальцаў.
Музей размешчаны ў парку, упрыгожаным скульптурнымі выявамі жывёл эпохі плейстацэну і першабытных людзей.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.