From Wikipedia, the free encyclopedia
Мсціслаў Данілавіч (? — пасля 1292) — князь луцкі (1264 — пасля 1292) і ўладзімірскі (1288 — пасля 1292).
Мсціслаў Данілавіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Пераемнік | Юрый Львовіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзімір Васількавіч | ||||||
Пераемнік | Леў Данілавіч | ||||||
Нараджэнне | XIII стагоддзе | ||||||
Род | Раманавічы[d] | ||||||
Бацька | Даніла Раманавіч | ||||||
Жонка | дачка хана Цягака | ||||||
Дзеці | Расціслаў Мсціславіч, Даніла Мсціславіч |
Сын галіцка-валынскага князя Данілы Раманавіча.
У 1273 годзе разам са старэйшым братам князем Львом узначальваў паход на дапамогу князю Баляславу Сарамліваму, тым часам як уладзімірскі князь Уладзімір Васількавіч супрацьстаяў яцвягам. Пасля вяртання з польскага паходу князі паслалі войскі на чале з ваяводамі супраць яцвягаў і перамаглі іх.
У галіцка-валынска-ардынскім паходзе на Літву ўзімку 1274—1275 гадоў Мсціслаў ваяваў па Палессі, у паходзе зімы 1277—1278 гадоў частка луцкіх і галіцкіх сіл пацярпелі паразу пад Ваўкавыскам. Рускім князям прыйшлося задаволіцца вяртаннем палонных і пакінуць літоўскія ўладанні. У 1280 годзе па ініцыятыве Льва Данілавіча быў праведзены сумесны з ардынцамі Нагая паход пад Сандамір. Валынскія князі бралі ўдзел у паходзе прымусова (паводле рускага летапісу), іх войскі былі пасіўныя, галіцкае войска пры спробе развіць наступ на Кракаў было разбіта пад Газліцай. У 1285 годзе Мсціслаў браў удзел у галіцка-ардынскім паходзе на Венгрыю з Нагаем і Тула-Бугам, у 1286 годзе з Тула-Бугам пад Сандамір, у 1287 годзе з Тула-Бугам і Алгуем таксама ў Польшчу.
У 1288 годзе атрымаў у спадчыну Уладзімір-Валынскі і Берасце пасля смерці Уладзіміра Васількавіча. Леў быў незадаволены завяшчаннем свайго стрыечнага брата, і яго сын Юрый нават на некаторы час заняў Берасце. У 1289 годзе Мсціслаў атрымаў ад літоўскіх князёў Будзікіда і Будзівіда Ваўкавыск, у тым жа годзе дапамог Конраду Мазавецкаму захапіць Сандамір.
Сыны Мсціслава, напэўна, памерлі раней за бацьку, бо Уладзімірскае княства адышло Льву Данілавічу, а Луцкае — Юрыю Львовічу.
Жонка — дачка палавецкага хана Цягака (з 1253 года).
Дзеці
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.