Метрапалітэ́н (фр.: métropolitain), або скарочана метро́ — від гарадскога транспарту, трасы якога праходзяць асобна ад вуліц, звычайна пад зямлёй. Рух цягнікоў у метро рэгулярны, паводле раскладу. Адрозніваецца высокай эксплуатацыйнай хуткасцю (да 45 км/г) і правознай здольнасцю (да 60 тыс. пасажыраў у гадзіну ў адным кірунку). Лініі метрапалітэна звычайна пракладваюць пад зямлёй (у тунэлях), пры неабходнасці па паверхні зямлі або на эстакадах.

Thumb
Лонданскае метро

Існуюць розныя па велічыні метрапалітэны:

  • Нью-Ёркскі — самы вялікі па колькасці маршрутаў (36) і станцый (472).
  • Шанхайскі і Пекінскі — самыя вялікія па даўжыні ліній і гадавому пасажырапатоку.
  • Пекінскі, а таксама Маскоўскі — самыя вялікія па суткаваму пасажырапатоку.

Да самых маленькіх адносяцца метрапалітэны ў Тэбрызе (Іран), Маракайба (Венесуэла), Дняпры (Украіна) і інш.

Самыя маленькія гарады, у якіх ёсць метрапалітэн, — Лазана, Рэн і Брэшыя.

Thumb
Карта з гарадамі, у якіх ёсць метрапалітэн

У Рэспубліцы Беларусь на сучасны момант метро ёсць толькі ў Мінску.

Гл. таксама

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.