Медаль «У памяць 100-годдзя Айчыннай вайны 1812 года» — юбілейны медаль Расійскай імперыі ў гонар 100-годдзя перамогі рускай арміі над французамі.

Хуткія факты Краіна, Тып ...
Медаль «У памяць 100-годдзя Айчыннай вайны 1812 года»
Thumb
Краіна
Тып медаль
Дата заснавання 15 (28) жніўня 1912
Матэрыял бронза
Памеры 28 міліметр[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Гісторыя

Медаль заснаваны у 1912 годзе — у год 100-годдзя Айчыннай вайны — «…в память славных подвигов предков, принесших в жертву Отечеству свою жизнь и достояние». Было выраблена каля 442 тысяч юбілейных медалёў.

Такой узнагародай былі адзначаны ўсе ўдзельнікі святкаванняў — воінскія чыны ад салдата да генерала, якія служылі «…в тех войсковых частях…, которые участвовали в Отечественной войне 1812 года, от начала ее до окончательного изгнания неприятеля из пределов России, с 12 июня по 25 декабря 1812 г.». Узнагарождваліся гэтым медалём не толькі ваенныя, але і грамадзянскія служачыя, асобы духоўнага звання, якія афіцыйна прымалі «…участие в парадах на Бородинском поле и под Москвою», а таксама служачыя імператарскай канцылярыі, продкі якіх «…по случаю военного времени… следовали в походе за Императором Александром I».

Акрамя таго, яе ўручалі «…всем лицам, принимавшим деятельное участие в подготовке и по устройству юбилейных празднеств», а таксама «…всем прямым потомкам по мужской линии не только воинского звания, но и гражданских ведомств, а также духовенства, участвовавших в Отечественной войне 1812 года…, потомкам по женской линии генерал-фельдмаршала князя М. И. Кутузова».

Цікавы факт — той хто атрымаў права на ўзнагароду, павінны былі «…приобретать медаль за свой счет».

Апісанне

Узнагароду выраблялі са светлай бронзы. На яе правым баку — пагрудная выява Аляксандра I без імператарскіх атрыбутаў. На адваротным баку — шматслоўны надпіс у сем радкоў: «1812 СЛАВНЫЙ ГОД СЕЙ МИНУЛЪ, НО НЕ ПРОЙДУТЪ СОДЕЯННЫЕ ВЪ НЕМЪ ПОДВИГИ 1912». Надпіс для гэтага медаля быў пераняты са старога «Высочайшего приказа войскам…», падпісанага імператарам Аляксандрам I. Медаль прызначаны для нашэння на грудзях на Уладзімірскай стужцы[2].

Зноскі

  1. Медаль «У памяць 100-годдзя Айчыннай вайны 1812 г.»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2020. Праверана 10 лістапада 2020.

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.