![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/30/Urinary_system.svg/langbe-640px-Urinary_system.svg.png&w=640&q=50)
Мачаточнікі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мачаточнікі — парныя вывадныя пратокі нырак у пазваночных жывёл і чалавека, якія адводзяць мачу ў мачавы пузыр або клааку. Адрозніваюць 3 тыпы мачаточнікаў адпаведна 3 тыпам нырак. Мачаточнікі пранефраса (першаснанырачныя каналы) у паслязародкавым перыядзе функцыянуюць у кругларотых і адкрываюцца ў мочапалавы сінус; мачаточнікі мезанефраса (першасныя, ці вольфавы каналы) — у рыб і земнаводных; метанефраса (другасныя) — у паўзуноў, птушак, млекакормячых.
Мачаточнік | |
---|---|
![]() 1. Мочавыдзяляльная сістэма чалавека: 2. нырка 3. нырачная лаханка 4. мачаточнік 5. мачавы пузыр 6. мочаспускальны канал. 7. наднырачнік | |
Кровазабеспячэнне | верхняя пузырная, похвавая артэрыя, мачаточнікавыя галіны нырачнай артэрыі |
Прэкурсор | зародак мачаточніка |
Каталогі | MeSH? |
У чалавека мачаточнікі размешчаны ў забрушыннай прасторы і ў малым тазе, маюць форму трубкі са звужэннямі і расшырэннямі; злучаюць нырачную лаханку з мачавым пузыром. Сценка мачаточнікаў мае 3 абалонкі: унутраную (слізістая, высланая пераходным эпітэліем), сярэднюю (забяспечвае рух мачы ў мачавы пузыр пры любым становішчы цела) і вонкавую.