![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e4/Building_of_the_Matica_srpska%252C_Novi_Sad.jpg/640px-Building_of_the_Matica_srpska%252C_Novi_Sad.jpg&w=640&q=50)
Маціца сербская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Маціца сербская (сербск.: Матица српска — «сербская (пчала) матка») — найстарэйшае[1] сербскае літаратурна-навуковае і культурна-асветніцкае таварыства[2].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e4/Building_of_the_Matica_srpska%2C_Novi_Sad.jpg/640px-Building_of_the_Matica_srpska%2C_Novi_Sad.jpg)
Як нефармальная арганізацыя, заснавана 16 лютага 1826 года ў горадзе Пешт; у 1837 годзе атрымала афіцыйны дазвол на дзейнасць; у 1864 годзе перанесена ў Нові-Сад. Папярэднікам стварэння арганізацыі было выданне складанкі «Сербске летописи», створанай к канцы 1824 года. Па прыкладзе Маціцы сербскай быў створаны шэраг іншых грамадскіх культурна-асветніцкіх славянскіх арганізацый на тэрыторыі Аўстра-Венгрыі. Яна згуляла значную ролю ў абуджэнні сербскай нацыянальнай самасвядомасці і выпрацаванні літаратурнай сербскай мовы. Была адным з ініцыятараў Нові-Садскага дагавора (1954 год) пра адзінства сербскахарвацкай мовы.