Мастэрс 2005 (снукер)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мастэрс 2005 (англ.: Masters 2005, таксама вядомы як Rileys Club Masters 2006 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 14 па 20 лютага 2005 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў 31-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў гэтым годзе стаў "Rileys Club". Прызавы фонд турніру склаў £400,000 (на £50,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £125,000 (на £25,000 больш, чым у мінулым годзе) атрымаў пераможца.
Мастэрс 2005 | |
Тэрміны | 14 — 20 лютага 2005 |
---|---|
Арэна | «Уэмблі канферэнц-цэнтр» |
Горад | Лондан |
Краіна | Англія |
Спонсар | Rileys Club |
Фармат | Нярэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £400,000 |
Прызавыя пераможцы | £125,000 |
Мінулы чэмпіён | ![]() |
Фінал | |
Пераможца | ![]() |
Фіналіст | ![]() |
Лік | 10:3 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 18 |
Колькасць матчаў | 17 |
Колькасць соценных серый | 19 |
Найвышэйшая серыя | 141 (Дзін Дзюньхуэй) |
←2004 ● Мастэрс ● 2006→ |
У турніры прыняло ўдзел 18 гульцоў. Топ-14 афіцыйнага рэйтынгу аўтаматычна трапілі ў першы раўнд. Снукерысты, якія займалі 15 і 16 месца ў рэйтынгу, гулялі ў папярэднім раўндзе з уладальнікамі уайлдкард. Упершыню з сезона 1989/1990 папярэдні кваліфікацыйны турнір не праводзіўся.
Стыў Дэвіс у першым крузе абыграў леташняга пераможцу Пола Хантэра - 6:5. У матчы 1/8 фіналу супраць Кена Доэрці кітайскі снукерыст Дзін Дзюньхуэй зрабіў вышэйшы брэйк турніру - 141 ачко. Роні О’Саліван стаў двухразовым чэмпіёнам, адолеўшы ў фінальным матчы шатландца Джона Хігінса - 10:3. У 1995 годзе, калі О'Саліван выйграў першы тытул Мастэрс, у фінале таксама быў пераможаны Джон Хігінс. Акрамя фіналу 1988 года, калі Стыў Дэвіс перайграў Майка Халета з лікам 9:0, у фінальных матчах гэтага турніру не было перамог з такім буйным лікам, як у 2005 годзе.