Мастэрс 2002 (снукер)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мастэрс 2002 (англ.: Masters 2002, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 2002 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 3 па 10 лютага 2002 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў 28-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £695,000 (на £45,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £190,000 (на £15,000 больш, чым у мінулым годзе) атрымаў пераможца.
Мастэрс 2002 | |
Тэрміны | 3 — 10 лютага 2002 |
---|---|
Арэна | «Уэмблі канферэнц-цэнтр» |
Горад | Лондан |
Краіна | Англія |
Спонсар | Benson and Hedges |
Фармат | Нярэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £695,000 |
Прызавыя пераможцы | £190,000 |
Мінулы чэмпіён | Пол Хантэр |
Фінал | |
Пераможца | Пол Хантэр |
Фіналіст | Марк Уільямс |
Лік | 10:9 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 18 |
Колькасць матчаў | 17 |
Колькасць соценных серый | 13 |
Найвышэйшая серыя | 138 (Роні О’Саліван) |
←2001 ● Мастэрс ● 2003→ |
У турніры прыняло ўдзел 18 гульцоў. Топ-14 афіцыйнага рэйтынгу аўтаматычна трапілі ў першы раўнд. Снукерысты, якія займалі 15 і 16 месца ў рэйтынгу, гулялі ў папярэднім раўндзе з пераможцам кваліфікацыйнага турніру і ўладальнікамі уайлдкард.
Пол Хантэр выйграў свой другі Мастэрс запар, абыграўшы ў фінальным матчы валійца Марка Уільямса з лікам 10:9. Такім чынам, ён стаў трэцім гульцом пасля Кліфа Торбурна і Стывена Хэндры, які выйграў два турніру Мастэрс запар. Вышэйшы брэйк на турніры зрабіў Роні О’Саліван у першым крузе супраць Джо Свэйла - 138 ачкоў. Гэтая перамога прынесла Хантэру трэці прафесійны тытул у кар'еры.