Мастэрс 2001 (снукер)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мастэрс 2001 (англ.: Masters 2001, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 2001 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 4 па 11 лютага 2001 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў 27-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £650,000 (на £35,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £175,000 атрымаў пераможца.
Мастэрс 2001 | |
Сезон | 2000/2001 |
---|---|
Тэрміны | 4 — 11 лютага 2001 |
Арэна | «Уэмблі канферэнц-цэнтр» |
Горад | Лондан |
Краіна | Англія |
Спонсар | Benson and Hedges |
Фармат | Нярэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £650,000 |
Прызавыя пераможцы | £175,000 |
Мінулы чэмпіён | ![]() |
Фінал | |
Пераможца | ![]() |
Фіналіст | ![]() |
Лік | 10:9 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 18 |
Колькасць матчаў | 17 |
Колькасць соценных серый | 19 |
Найвышэйшая серыя | 136 (Джымі Уайт, Пол Хантэр) |
←2000 ● Мастэрс ● 2002→ |
У турніры прыняло ўдзел 18 гульцоў. Топ-14 афіцыйнага рэйтынгу аўтаматычна трапілі ў першы раўнд. Снукерысты, якія займалі 15 і 16 месца ў рэйтынгу, гулялі ў папярэднім раўндзе з пераможцам кваліфікацыйнага турніру і ўладальнікамі уайлдкард.
Пол Хантэр выйграў свой першы тытул Мастэрс, абыграўшы ў фінальным матчы ірландца Фергала О'Браена з лікам 10:9.