From Wikipedia, the free encyclopedia
Масо́нства — вучэнне і практыка міжнароднага тайнага таварыства элітарнага тыпу, якое аб’ядноўвае людзей розных нацыянальнасцей і веравызнанняў пад эгідай пошуку «сапраўдных шляхоў духоўнага аднаўлення грамадства». Масоны не маналітныя, унутры руху існуюць розныя традыцыі[2].
Масонства | |
---|---|
Дата заснавання / стварэння | 1717[1] |
Афіцыйная назва | англ.: Freemasonry |
Транслітарацыя | Ελευθεροτεκτονισμός, Franc-maçonnerie і Freimaurerei |
Названа ад | свабода і муроўка[d] |
Вывучаецца ў | Masonic studies[d] |
Процілегла | anti-Masonry[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Асноўны метад дзейнасці таварыства — спроба ўплываць на гістарычныя падзеі праз намаганні сваіх адэптаў у розных сферах грамадскай дзейнасці і вядучых дэяржаўных установах. Класічнае масонства ўяўляла сабой рэлігійна-этычны рух, удзельнікі якога імкнуліся стварыць тайную сусветную арганізацыю з мэтай аб’яднання чалавецтва ў братэрскім саюзе, незалежна ад ято нацыянальных, палітычных, сацыяльных, рэлігійных і іншых адрозненняў.
Гістарычны карані масонства — у брацтвах «вольных муляраў» (будаўнічых саюзах), што ўзніклі ў Германіі ў ХІІ—ХІІІ ст. Вызначэнне «вольны» азначала апрацоўшчыка «вольных» парод каменю (мармур, вапняк). Таварыствы «вольных муляраў» (цэхі, ложы) пашырыліся ў Англіі, Італіі, Францыі. 3 канца XVI ст. англійскія ложы пачалі прымаць у свае рады т.зв. «пабочных муляраў» — заможных адукаваных людзей, якія садзейнічалі адукацыі і маральнаму ўдасканаленню астатніх членаў лож.
Уласна будаўнічыя таварыствы зніклі ў пач. XVIII ст., але брытанскія «пабочныя муляры», захоўваючы энешнюю атрыбутыку дзейнасці апошніх, пачалі выкарыстоўваць ложы для абмеркавання праблем маральнага выхавання асобы і грамадства ў цэлым. У 1717 брытанскія ложы ўтварылі Вялікую брытанскую ложу. Па яе даручэнні масон Дж. Андэрсан распрацаваў у 1721 «Кнігу канстытуцый» — першы сістэматызаваны зборнік прынцыпаў масонаў, якія забаранялі масонам быць атэістамі і вальнадумцамі, падтрымліваць афіцыйныя ўлады і прымаць удзел у палітычных рухах, замацоўвалі асноўныя іерархічныя ступені лож — вучань, падмайстар, майстар, уводзілі асобнае званне — наглядчык (сачыў за правільным выкананнем рытуалаў). Кожнага члена ложы звалі «братам», прымаліся асобы не маладзей за 25 гадоў і толькі пры згодзе ўсіх «братоў». Так званая Вялікая ложа аб’ядноўвала майстроў і наглядчыкаў усіх лож краіны і ўзначальвалася Вялікім майстрам. Рытуал выконваўся ў кожнай ложы з выкарыстаннем традыцыйных мулярскіх інструментаў (малаток, навугольнік, цыркуль, грунтвага) і адзення (пальчаткі, капялюш, фартух).
У далейшым арганізацыйная іерархія масонства ўскладнілася. Меліся ложы з 33 ступенямі (градусамі) і нават з 99. 3 XVIII ст. масонства пашырылася ў Францыі, Германіі, Швецыі, Расіі, ЗША і іншых краінах. Яго ідэйныя арыенціры (пошук эфектыўных метадаў матэрыяльнага і маральнага прагрэсу грамадства, знакаміты дэвіз масонаў: «свабода, роўнасць, братэрства», імкненне ўзвысіцца над класавымі, партыйнымі супярэчнасцямі) былі прыцягальнымі для многіх дзяржаўных дзеячаў, пісьменнікаў, філосафаў розных краін.
У XVIII—XIX ст. масоны падтрымлівалі рэвалюцыйныя і антыклерыкальныя рухі. Масонам быў правадыр нацыянальна-вызвольнага руху Італіі Джузэпэ Гарыбальдзі.
У Беларусі і Літве масонскія ложы пачалі дзейнічаць у другой палове XVIII ст. як залежныя ад польскага і расійскага масонства. Першая палова ХІХ стагоддзя была пікам уплыву масонства ў Заходняй Еўропе. Вядомымі беларускімі масонамі былі Антон Луцкевіч і Вацлаў Ластоўскі, яны далучыліся да «брацтва», бо спадзяваліся такім чынам забяспечыць сабе патрэбныя знаёмствы для развіцця беларускага руху.
У ісламскіх краінах масонства забараняюць, лічачы, што яно звязанае з сіянізмам. Цэрквы — як каталіцкая, так і пратэстанцкія, і праваслаўныя — ставяцца да масонства рэзка негатыўна[2]. Пэўны антыклерыкалізм масонства абумовіў варожасць Ватыкана да таварыства, многія папскія булы (у т.л. Льва XIII у 1884) абвяшчалі масонству анафему.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.