From Wikipedia, the free encyclopedia
Мар’ян Шарэц (славенск.: Marjan Šarec; нар. 2 снежня 1977) — славенскі палітык і акцёр, кандыдат у Прэзідэнты ў кастрычніку-лістападзе 2017 года. Прэм’ер-міністр Славеніі з 17 жніўня 2018 па 3 сакавіка 2020.
Мар’ян Шарэц | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
славенск.: Marjan Šarec | |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Борут Пахар | ||||||
Папярэднік | Міраслаў Цэрар | ||||||
Пераемнік | Янез Янша | ||||||
Нараджэнне |
2 снежня 1977[1] (46 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Сайт | vlada.si/predsedn… (славенск.) | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шарэц нарадзіўся 2 снежня 1977 года ў Любляне (Славенія, Югаславія). У 2001 годзе скончыў Акадэмію Тэатра, радыё, кіно і тэлебачання пры Люблянскім універсітэце. З наступнага года актыўна працаваў на нацыянальным тэлебачанні RTV Slovenija. Выступаў у камедыйным амплуа і палітычнай сатыры на радыё-шоў «Радыё Га-Га» і тэлевізійным шоў «хры-бар» Сашо Хрыбара. Адлюстроўваў выдуманага персанажа Івана Серпенціншыка, бурклівага вясковага жыхара з верхняй Крайны[2]. Акрамя гэтага, імітаваў многіх вядомых людзей: былога славенскага прэзідэнта Янеза Дрноўшака, Усаму бін Ладэна, Фідэля Кастра, вядомага славенскага палітыка Антона Ропа, славенскіх прэм’ер-міністраў Янеза Яншу і Андрэя Баюка[3][4]. Працаваў як журналіст і рэдактар[5].
У 2010 годзе Шарэц удзельнічаў у мясцовых выбарах мэра (жупана) горада Камнік у цэнтральнай Славеніі. Яму ўдалося скончыць другім у 1-м туры і перамагчы ва 2-м.[3] ён быў членам левацэнтрысцкай партыі «Пазітыўная Славенія». У 2014 годзе ён быў пераабраны мэрам ўжо ад уласнага спісу Мар’яна Шарэца, атрымаўшы 2/3 галасоў у 1-м туры[5]. Стаўшы выбарным дзеячам, Шарэц сышоў з акцёрскай прафесіі і цалкам аддаў сябе працы мэра[6].
У маі 2017 года Шарэц абвясціў аб сваім удзеле ў прэзідэнцкіх выбарах. Пры напамінку яму сродкамі масавай інфармацыі аб яго камедыйным акцёрскім мінулым, ён заявіў, што разглядае функцыі прэзідэнта як сур’ёзныя[3]. Шарэц крытыкаваў прэзідэнта Борута Пахара за тое, што апошні разглядаў сваю пазіцыю як «знакамітасць»[3][7]. У кастрычніку 2017 года ў 1-м туры прэзідэнцкіх выбараў Шарэц атрымаў 25 % галасоў і выйшаў у 2-й тур[8]. У 2-м туры атрымаў 47 % галасоў, саступіўшы Боруту Пахару, які быў пераабраны на пасаду прэзідэнта Славеніі.
17 жніўня 2018 года Шарэц 55 галасамі быў абраны прэм’ер-міністрам Славеніі. Супраць яго ў парламенце прагаласаваў 31 дэпутат[9][10].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.