From Wikipedia, the free encyclopedia
Марцінас Мажвідас (літ.: Martynas Mažvydas; ~1510, Жамойць, Вялікае Княства Літоўскае — 21 мая 1563, Рагніт, Прусія) — літоўскі першадрукар, пісьменнік, укладальнік і выдавец першай кнігі на літоўскай мове, пачынальнік літаратурнай літоўскай мовы.
Марцінас Мажвідас | |
---|---|
літ.: Martynas Mažvydas | |
Дата нараджэння | 1510[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 мая 1563[3][4] |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | пісьменнік, багаслоў, перакладчык |
Альма-матар | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мажвідас нарадзіўся ў заходняй Жмудзі (Вялікае Княства Літоўскае) каля Новага Места. З маладых гадоў далучыўся да Рэфармацыі. У 1539—1542 гадах навучаўся ў віленскай пратэстанцкай калегіі. Падчас знаходжання ў Вільні пазнаёміўся з Абрагамам Кульвам і Юрыем Заблоцкім , творы якіх пазней выдаваў.
З прычыны пераследу з боку каталіцкай царквы Мажвідас у 1546 годзе прыняў запрашэнне прускага герцага Альбрэхта і пераехаў у Кёнігсберг, дзе вывучаў багаслоўе ў Альбрэхтынскім універсітэтце (1546—1548).
Дзеля распаўсюджванню пратэстанцкай веры ў Прусіі герцаг Альбрэхт спрыяў перакладу і выданню лютэранскіх тэкстаў па-старапруску і літоўску. У 1547 годзе, яшчэ ў час навучання, Мажвідас з калегамі выдалі у Кёнігсбергу першую літоўскамоўную кнігу — «Catechismusa Prasty Szadei, Makslas skatima raschta yr giesmes del kriksczianistes bei del berneliu iaunu nauiey sugulditas» («Простыя словы Катэхізісу, навука чытання, пісьма і песні для хрысціянства і для маладых людзей нанова складзеныя»), перакладзеную з польскамоўнага выдання Лютэравага «Kleiner Katechismus». Кніга ўтрымоўвае, апроч катэхізісу, вершаваную прадмову на літоўскай мове, адзінаццаць царкоўных спеваў з нотамі і першы літоўскі буквар.
У 1549 годзе Мажвідас быў пастаўлены святаром у Рагніце. Тут ён выдаў «Песню Св. Амброзія» з прадмовай па-літоўску. У 1554 годзе стаў архідыяканам Рагніта. У 1559 годзе выдаў у Кёнігсбергу пераклад з нямецкай мовы «Формы хрышчэння». Выдаў пераклады духоўных песень і малітваў.
Падрыхтаваны Мажвідасам першы літоўскі зборнік царкоўных песень «Песні хрысціянскія» (I ч. — 1566, II ч. — 1570) выдаў пасля яго смерці Балтрамеюс Вілентас.
Памёр у Рагніце.
У 1979 годзе бронзавая статуя Мажвідаса пастаўленая ў Бірштанах, у 1997 — у Клайпедзе. З 1988 года імя Марцінаса Мажвідаса носіць Нацыянальная бібліятэка Літвы.
Імя Мажвідаса носяць вуліцы ў Вільнюсе[5], Каўнасе і іншых населеных пунктах Літвы.
У 1990 годзе ў гонар Мажвідаса выдадзеная мастацкая маркіраваная каперта.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.