Маньчжоу-го
From Wikipedia, the free encyclopedia
Маньчжоу-го, да 1934 года Маньчжурская дзяржава, пасля 1934 года — Вялікая Маньчжурская імперыя — марыянеткавая дзяржава на тэрыторыі кітайскага рэгіёну Маньчжурыя, створаная Японскай імперыяй у 1932 годзе. Першапачаткова была рэспублікай, а з 1934 года стала канстытуцыйнай манархіяй. Не мела міжнароднага прызнання. Фармальна лічылася незалежнай дзяржавай, але дэ-факта была пад японскім кіраваннем.
Гістарычная дзяржава | |||||
滿洲國 Маньчжоу-го / Mǎnzhōuguó Дзяржава Маньчжурыя (1932–1934) 大滿洲帝國 Даманьчжоу-дзіго / Dà Mǎnzhōu Dìguó Вялікая Маньчжурская Імперыя (1934–1945) | |||||
---|---|---|---|---|---|
кіт.: 满洲国 | |||||
|
|||||
Гімн:
Дзяржаўны гімн Маньчжоу-го (1933—1942) (1942—1945) |
|||||
|
|||||
|
|||||
Сталіца | Сіньцзін | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Сіньцзін, Фэньцянь, Маньчжоўлі, Харбін, Чэндэ | ||||
Мова(ы) | |||||
Афіцыйная мова | кітайская мова і японская мова | ||||
Рэлігія | канфуцыянства, будызм і сінтаізм | ||||
Грашовая адзінка | Юань Маньчжоу-го | ||||
Плошча | 984,195 км² | ||||
Насельніцтва | кітайцы, японцы, карэйцы, маньчжуры, рускія | ||||
Форма кіравання | аднапартыйная сістэма, дуалістычная манархія[d] і канстытуцыйная манархія | ||||
Дынастыя | Айсін Гёра | ||||
Кіраўнікі дзяржавы | |||||
Вярхоўны кіраўнік | |||||
• 1932—1934 | Пу І | ||||
Імператар | |||||
• 1934—1945 | Пу І | ||||
Прэм’ер-міністр | |||||
• 1932—1935 | Чжэн Сяасюй | ||||
• 1935—1945 | Чжан Цзінхуэй | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Маньчжоу-го з’явілася ў выніку Мукдэнскага інцыдэнту, калі японская Квантунская армія ўзяла штурмам крэпасць Мукдэн і захапіла рэгіён, устанавіўшы сваю ваенную адміністрацыю. Праз год афіцыйным кіраўніком дзяржавы (спачатку рэгентам) стаў Пу І, апошні імператар з дынастыі Цын.
Маньчжоу-го спыніла існаванне падчас савецкага ўварвання ў Маньчжурыю ў жніўні 1945 года. Чырвоная армія ў канцы вайны з Японіяй перадала тэрыторыю кітайскім камуністам, у 1949 годзе Маньчжурыя ўвайшла ў склад КНР.
Сталіца дзяржавы — Сіньцзін (цяпер — Чанчунь).