Малукскія астравы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Малукскія астравы — група астравоў ва ўсходняй частцы Малайскага архіпелага, паміж астравамі Сулавесі і Новая Гвінея.
Малукскія астравы | |
---|---|
індан.: Kepulauan Maluku | |
Характарыстыкі | |
Колькасць астравоў | каля 1000 |
Найбуйнейшы востраў | востраў Хальмахера |
Агульная плошча | 74 505 км² |
Найвышэйшы пункт | 3 027 м |
Насельніцтва | 1 895 000 чал. (2000) |
Шчыльнасць насельніцтва | 25,43 чал./км² |
Размяшчэнне | |
3°09′ пд. ш. 129°23′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тэрыторыя Інданезіі. Плошча 83,7 тыс. км². Насельніцтва каля 2 млн. чал. Асноўныя астравы — Хальмахера, Серам, Буру, Банда, Кай.
Раён Малукскіх астравоў адзін з найбольш актыўных раёнаў, дзе фарміруецца альпійская геасінклінальная вобласць Паўднёва-Усходняй Азіі. Астравы гарыстыя, пераважаюць вышыні ад 1000 да 2000 м (найбольшая — 3019 м, гара Біная). Каля 10 дзеючых вулканаў. Клімат экватарыяльны, на поўдні — субэкватарыяльны. Сярэднія тэмпературы ад 25 °С да 27 °С. Ападкаў ад 1500—2000 мм у нізінах, да 4000—5000 мм у гарах. Рачная сетка густая, рэкі паўнаводныя. Больш за 80 % тэрыторыі ўкрыта вечназялёнымі і лістападнымі трапічнымі лясамі. Вырошчваюць рыс, кукурузу, вострыя прыправы. Тут пашырана гваздзіковае дрэва.