Маладосць (часопіс)
беларускі часопіс / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Маладосць (значэнні).
«Маладо́сць» (трансліт.: Maladość) — беларускі штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс. Арыентаваны ў асноўным на дарослую моладзь. Сярод літаратурна-мастацкіх і грамадска-палітычных часопісаў, якія выдаюцца ў Рэспубліцы Беларусь для розных узроставых груп чытачоў, стаіць паміж часопісамі «Бярозка» (для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту) і «Полымя».
Хуткія факты «Маладосць», Арыгінальная назва ...
«Маладосць» | |
---|---|
| |
Арыгінальная назва |
Maladosc'[1] |
Тып | часопіс і арганізацыя |
Заснавальнік | Саюз пісьменнікаў Беларусі, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Мастацкая літаратура |
Выдавец | Мастацкая літаратура |
Краіна | |
Галоўны рэдактар | Вольга Рацэвіч |
Заснавана | красавік 1953 |
Тэматыка | літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс |
Мова | беларуская[1] |
Перыядычнасць | 1 / месяц |
Аб’ём | 11,76 умоўных друкаваных аркушаў (112 с.) |
Галоўны офіс | 220005, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11 |
Тыраж | 460 (снежань 2022) |
ISSN | 0131-2308 |
Вэб-сайт | mastlit.by |
Закрыць
Распаўсюджваецца праз падпіску поштай і продаж у «Белсаюздруку». Падпісныя індэксы на «Белпошце»: індывідуальны — 74957, індывідуальны льготны для настаўнікаў — 00592, ведамасны — 749572, ведамасны льготны для ўстаноў Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь — 00731.