From Wikipedia, the free encyclopedia
Максі́м Але́гавіч Варабе́й (нар. 10 снежня 1995, Барысаў) — беларускі біятланіст, удзельнік Кубка свету па біятлоне ў складзе зборнай Беларусі.
Займаецца біятлонам з 2003 года, асабісты трэнер — Бальшакоў Васіль Вячаслававіч. У міжнародных спаборніцтвах удзельнічае з 2010 года.
Першым буйным турнірам для Вараб’я стаў юніёрскі чэмпіянат свету 2015, які праходзіў у Раўбічах. На гэтым турніры беларускі спартсмен заняў 8 месца ў індывідуальнай гонцы, 16 — у спрынце і 17 — у гонцы пераследвання. У эстафеце Варабей у складзе зборнай Беларусі заняў пятае месца.
На наступным юніёрскім чэмпіянаце, у 2016 годзе ў Кейле-Грэдзішцей, Максім заняў 10 месца ў індывідуальнай гонцы, 9 — у спрынце і чацвёртае — у гонцы пераследвання[1]. У сезоне 2015/16 спартсмен таксама выступаў у маладзёжным Кубку IBU і атрымаў перамогу на адным з этапаў[2].
У сезоне 2014/15 дэбютаваў на Кубку IBU ў спрынтэрскай гонцы на этапе ў Бейтастолене, дзе заняў 78-е месца. Усяго ў сваім першым сезоне ні разу не змог набраць ачкі ў залік Кубка IBU. У сезоне 2015/16 выступаў нашмат удалей, лепшым вынікам стала шостае месца ў спрынце на этапе ў Рыднаўне.
Дэбютаваў у спаборніцтвах Кубка свету ў лютым 2016 года на этапе ў Кэнмары. У сваёй першай спрынтарскай гонцы, адстраляўшы без промаха, заняў 19-е месца, што дазволіла яму набраць першыя ачкі ў залік Кубка свету[3].
На Зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года удзельнічаў у індывідуальнай гонцы, заняў 39 месца.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.