Макранскі сельсавет (Чырвонаслабодскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чырвонаслабодскім раёне Мінскай вобласці БССР / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Макранскі сельсавет.
Макра́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чырвонаслабодскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Сярэднія Макраны, з 1935 года — вёска Макраны, з 1939 года — вёска Задвор’е.
Хуткія факты Макранскі сельсавет, Краіна ...
Макранскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіў у | Чырвонаслабодскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Задвор’е |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Закрыць
Створаны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чырвонаслабодскага раёна Слуцкай акругі БССР, з 1927 года — Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы ў 1930 годзе ў Чырвонаслабодскім раёне БССР. З 1935 года ў Чырвонаслабодскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога дзялення ў 1938 годзе ў Чырвонаслабодскім раёне Мінскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Мінскай вобласці.
Скасаваны 16 ліпеня 1954 года, тэрыторыя далучана да Семежаўскага сельсавета[1].