From Wikipedia, the free encyclopedia
Мадэль Сонечнай сістэмы (лац.: Orrery) — механічная прылада, якае ілюструе ўзаемнае размяшчэнне і рух планет і іх спадарожнікаў у Сонечнай сістэмы ў геліяцэнтрычнай мадэлі. Яны, як правіла, маюць часавы механізм са сферай, якая ўяўляе Сонца, у цэнтры, і з планетамі на канцах шастоў.
Згодна з Цыцэронам, грэчаскі філосаф Пасідоній пабудаваў планетарый, магчыма, падобны або ідэнтычны Антыкітэрскаму механізму, які паказваў сутачныя рухі сонца, Месяца і пяці вядомых планет.
Першы сучасны планетарый быў пабудаваны каля 1704 Джорджам Грэмам і Томасам Томпіанам.[1]
Грэм даў першую мадэль (або яе праект), каб знакаміты стваральнік інструментаў Джон Роўлі з Лондана мог зрабіць копію для прынца Яўгена Савойскаму. Роўлі было даручана зрабіць яшчэ адну копію для свайго патрона Чарльза Бойла, 4-ага графа Орэры, з якога прылада атрымала сваю англійскую назву.[2] Гэтая мадэль была падорана сыну Чарльза Джону, пазней 5-аму графу Орэры.
Карціна Джозефа Райта «Філосаф, які тлумачыць мадэль Сонечнай сістэмы, у якой лямпа замяшчае Сонца» паказвае групу з трох людзей, якія слухаюць лекцыю па фізіцы побач з мадэлью Сонечнай сістэмы.[3]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.