![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6a/Renier_de_Huy_JPG0.jpg/640px-Renier_de_Huy_JPG0.jpg&w=640&q=50)
Мааская школа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мааская школа (таксама мёзская або мазанская, ад фр. art mosan) — традыцыйнае пазначэнне рэгіянальнага ізводу раманскага мастацтва (руск.) (бел., які склаўся ў XI—XIII стагоддзях у басейне ракі Маас, або Мёз.
Адметная рыса гэтай школы — прамое атрыманне ў спадчыну і развіццё традыцый мастацтва Каралінгаў, якое арыентавалася на антычныя і візантыйскія ўзоры. Нават у перыяд сталага сярэдневякоўя мясцовыя дойліды заставаліся пад уражаннем ад Капэлы Карла Вялікага (руск.) (бел.. Такая пераемнасць звязана з тым, што даліна Мааса была размешчана ў самым сэрцы (руск.) (бел. франкскай дзяржавы; тут жа знаходзілася сталіца Карла Вялікага — горад Ахен са спадарожным засяроджваннем твораў мастацтва.
Асноўныя цэнтры мааскага мастацтва — гарады і манастыры Льежскага біскупства, а таксама Намюр, Маастрыхт, Ахен, збольшага Кёльн (дзе захоўваецца знакамітая рака трох вешчуноў). Цяпер гэтая тэрыторыя знаходзіцца ў межах Бельгіі, Нідэрландаў і нямецкай зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія, паміж якімі і размеркаваны асноўныя помнікі мааскай школы.
![]() |
![]() |
![]() | ||
Льежская купель працы Рэнье з Юі (англ.) (бел. (Царква Святога Варфаламея (руск.) (бел., 1107-18 гг.) | Базіліка Дзевы Марыі (Маастрыхт) (руск.) (бел. | Даразахавальніца (руск.) (бел. з Кёльна, каля 1180 г. |