Літургічныя кнігі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Літургічныя кнігі, богаслужэбныя кнігі — выданні, якімі карыстаюцца хрысціянскія канфесіі ў час богаслужэння. Падзяляюцца на літургічныя кнігі для богаслужэння прыватнага (пры здзяйсненні таінстваў хрышчэння, шлюбу, адпяванняў) і грамадскага ў храмах.