From Wikipedia, the free encyclopedia
Богаслужэнне — сукупнасць культавых абрадаў, дзеянняў, цырымоній, звязаных з сістэмай рэлігійных уяўленняў і прызначаных y эмацыянальна-вобразнай форме ўзнаўляць той ці іншы аспект веравызнання. Праводзіцца свяшчэннаслужыцелем пры актыўным удзеле вернікаў галоўным чынам y храме па здаўна распрацаваным рытуале. У розных рэлігійных сістэмах агульнае для ўсіх Богаслужэнне — наяўнасць магічнага элемента. Хрысціянскае богаслужэнне ўключае малітвы, песнапенні, паклоны, прыкладванне да абразоў і крыжа, акрапленне вадой, запальванне лампад і свечак, чытанне святых тэкстаў і інш. Богаслужэнне цесна пераплецена з нацыянальнымі, сямейна-бытавымі традыцыямі і звычаямі і ўспрымаецца вернікамі як непасрэдныя зносіны з Богам.
Богаслужэнне | |
---|---|
Месцазнаходжанне | |
Удзельнік | клірык, congregation[d], public[d], рэлігійны дзеяч[d], кантар[d], хор і музыкант |
Вывучаецца ў | liturgics[d] і liturgical studies[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.