Літуаністыка (часопіс)
літоўскі навуковы часопіс / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Літуані́стыка» (літ.: Lituanistica) — літоўскі навуковы часопіс. Выдаецца ў Вільнюсе з 1990 года на літоўскай мове 4 разы на год Літоўскай АН. Асвятляе праблемы развіцця літоўскай гісторыі, археалогіі, літаратуры, фалькларыстыкі, мовы[2]. Мае раздзелы «Артыкулы», «Публікацыі», «Агляды, думкі», «Палеміка», «Рэцэнзіі» і інш.
«Літуаністыка» | |
---|---|
Арыгінальная назва |
Lituanistica |
Тып | навуковы часопіс[d] |
Краіна | |
Заснавана | 1990 |
Тэматыка | літуаністыка[d] |
Мова | літоўская |
Галоўны офіс | |
ISSN | 0235-716X і 2424-4716 |
Вэб-сайт | lmaleidykla.lt/ojs/index… |
Змяшчае артыкулы па гісторыі і культуры Літвы, Беларусі, Вялікага Княства Літоўскага, беларуска-літоўскіх узаемасувязях: «Беларуская карта ў палітычнай гульні Каўнаса і Масквы ў 1920—1925 гадах» А. Каспаравічуса, «Культурнае ўзаемадзеянне і нацыянальная ідэнтычнасць ва ўсходнелітоўскай і заходнебеларускай вёсцы (канец XIX — першая палова XX ст.)» Р. Мяркене, «Пячаці Вялікага княства Літоўскага ў XIII—XVIII стст.» Э. Рымшы (усе 1997), «Музеі Віленскага універсітэта XVIII — пачатку XIX стагоддзя» Н. Кяршытэ, «Пра паходжанне розніцы паміж літоўскімі і беларускімі палітычнымі аспірацыямі ў час Першай сусветнай вайны» Э. Гімжаўскага (абодва 1998) і інш.; рэзюмэ на англійскай, нямецкай, французскай мовах, рэцэнзіі на працы літоўскіх, польскіх, рускіх, нямецкіх, італьянскіх, украінскіх даследчыкаў[3].