Літва (плямёны)
плямёны / From Wikipedia, the free encyclopedia
Літва — усходнебалцкае этнапалітычнае аб'яднанне (правадырства), якое існавала ў міжрэччы верхняга Нёмана і Віліі ў ХІ — першай палове ХІІІ ст. Старажытная Літва займала паўночна-заходнюю частку сучаснай тэрыторыі Беларусі і прылеглую частку сучаснай тэрыторыі Літвы, ахоплівала абшар ад Налібоцкай пушчы да ваколіц Вільні[1][2]. Насельніцтва Літвы з'яўлялася носьбітамі археалагічнай культурай усходнелітоўскіх курганоў[3]. Паўночнымі суседзямі Літвы былі Дзяволтва і Нальшчаны, на поўдні і ўсходзе яна межавала са старажытнабеларускімі землямі — Наваградскай зямлёй і Полацкай дзяржавай. Доўгі час літва знаходзілася ў палітычнай зележнасці ад Полацка, зведала яго прыкметны культурны ўплыў. Паступова ўзнікаюць і развіваюцца раннегарадскія цэнтры ў Крэве, Гальшанах і Вільні.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/75/Lietuvos_vardas._The_first_name_of_Lithuania_in_writing_1009.jpg/320px-Lietuvos_vardas._The_first_name_of_Lithuania_in_writing_1009.jpg)