адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Лі́скаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Ліскі.
Ліскаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Рэчыцкі раён |
Уключае | 3 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Ліскі |
Дата ўтварэння |
8 снежня 1926, 29 студзеня 1964 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Насельніцтва (2019) | 609 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Васілевіцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рэчыцкага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Крынкаўскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе адноўленага Васілевіцкага раёна Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Бабіцкага сельсавета[1].
29 студзеня 1964 года ўтвораны зноў у складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці з часткі Бабіцкага сельсавета, у склад сельсавета ўвайшлі населеныя пункты Асавок, Крынкі і Ліскі[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 899 чалавек[3], з іх 96,1 % — беларусы, 2,2 % — рускія, 1,0 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 609 чалавек[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.