![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/01/Consul_et_lictores.jpg/640px-Consul_et_lictores.jpg&w=640&q=50)
Ліктар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ліктар (лац.: lictor)[1] — асобы від дзяржслужачых; згадваюцца ў гісторыі з часу кіравання ў Рыме этрускіх цароў (VII стагоддзе да н.э.)[1]. Першапачаткова ліктары былі выканаўцамі распараджэнняў магістратаў cum imperio. Пазней выконвалі толькі парадныя і ахоўныя функцыі пры іх, якія складаліся ў суправаджэнні вышэйшых магістратаў і назіранні, каб тым аказвалі належныя ўшанаванні. Былі ўзброены фасцыямі.[2]
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bd/Roman_Lictor_Clothes.png/320px-Roman_Lictor_Clothes.png)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/01/Consul_et_lictores.jpg/320px-Consul_et_lictores.jpg)
Ліктары прызначаліся, як правіла, з ліку вольнаадпушчанікаў. Колькасць ліктараў у суправаджэнні непасрэдны залежала ад пасады суправаджанай асобы:
- вясталка мела 1 ліктара;
- эдыл меў 2 ліктараў;
- прэтар меў 6 ліктараў (2 у межах памерыя);
- праконсул — 11;
- консул — 12 (6 у межах памерыя);
- дыктатар — 24 (12 у межах памерыя, за выключэннем Сулы і Юлія Цэзара);
- імператар у I—II стст. — 24.
У перыяд ранняй рэспублікі, да ўвядзення закона аб provocatio, ліктары прыводзілі ў выкананне смяротны прысуд над рымскімі грамадзянамі.