Лігнін (ад лац.: lignum — дрэва, драўніна) — прыродны палімер нерэгулярнай структуры, складзены з астаткаў замешчаных феноласпіртоў. У драўніне ўтрымліваецца прыблізна 30 % лігніну (у драўніне хвойных парод да 50 %)[1].

Thumb
Структура лігніну

Аморфнае рэчыва жоўтага або жоўта-карычневага колеру. Не раствараецца ў вадзе і арганічных растваральніках. Шчыльнасць 1,25—1,45 г/см³. У драўніне лігнін знаходзіцца ў сценках клетак і міжклетачнай прасторы і вызначае механічную трываласць ствалоў і сцёблаў раслін.

Атрыманне

У прамысловасці лігнін з’яўляецца пабочным прадуктам у вытворчасці цэлюлозы (сульфатны лігнін і лігнасульфонавыя кіслоты) і гідролізе раслінных матэрыялаў (гідролізны лігнін).

Выкарыстанне

Сульфатны лігнін выкарыстоўваецца ў якасці ўзмацняльніка сінтэтычнага каўчуку, пластыфікатара керамікі, сыравіны ў вытворчасці фенолфармальдэгідных смолаў і інш.

Гідролізны лігнін выкарыстоўваецца ў якасці кацельнага паліва ў лесахімічнай прамысловасці, для атрымання лігніннага вугалю, выпрацоўкі нітралігніну (паніжае вязкасць гліністых раствораў), воцатнай і шчаўевай кіслот, у вытворчасці порыстай цэглы і інш.

Лігнасульфонавыя кіслоты выкарыстоўваюцца ў ліцейнай прамысловасці, у працэсах дублення скур і ў якасці дабавак да шыхты ў вытворчасці цэменту, атрымання ваніліну, піракатэхіну і інш.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.