Лівійскі Шчыт 1
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лівійскi Шчыт 1 (араб. 1 درع ليبيا) — узброеная групоўка ісламістаў у Бенгазі і ўсходняй частцы Лівіі. Намінальна з’яўляецца часткай Узброенага Шчыта Лівіі і з’яўляецца членам Савета шуры рэвалюцыянераў Бенгазі[3][4].
Лівійскi Шчыт 1 | |
---|---|
1 درع ليبيا | |
З'яўляецца часткай | Узброены шчыт Лівіі/Саветы шуры рэвалюцыянераў Бенгазі |
Ідэалогія | Ісламізм |
Этнічная прыналежнасць | лівійцы |
Лідары | Вісам Бен Халід[1] |
Актыўная ў | Бенгазі[2] |
Расфарміравана | снежань 2016 |
Саюзнікі | Ансар аль-Шарыя |
Удзел у канфліктах | Узброеныя сутыкненні ў Лівіі (2011—2014), Грамадзянская вайна ў Лівіі (з 2014) |
Міністэрства абароны Лівіі ў адпаведнасці з рашэннем №29 8 сакавіка 2012 года заснавала «Шчыт Лівіі». Рашэнне №29 абвяшчае:
«У Цэнтральным рэгіёне Лівіі павінна быць сфармавана брыгада, якая павінна называцца «Лівійскі шчыт». Сілы Цэнтральнай брыгады павiнны складацца, як правіла, з паўстанцаў з наступных рэгіёнаў: Місурата, Сірт, Джафра, Бені-Валід, Тархуна, Алхмус, Мслат і Злітэн. Палкоўнік Махамед Ібрагім Муса прызначаецца камандзірам брыгады.»
Гэта рашэнне было падпісана міністрам абароны Усамай Абдулсаламам Алжулі. Такім чынам, назва «Шчыт Лівіі» была ўпершыню згадана лівійскім міністрам абароны.
Шчыт Лівіі ўмоўна падзелены на тры групы ва ўсходняй, цэнтральнай і заходняй Лiвiі. Лівійскi Шчыт 1 быў часткай усходняй групы войскаў. У сацыяльных сетках стаўленне да Шчыта, у параўнанні з іншымі фарміраваннямі апалчэнцаў, станоўчае, асабліва ў дачыненні да яе дабрачыннай дзейнасці[5][6].