![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6d/Lunation_animation_April_2007.gif/640px-Lunation_animation_April_2007.gif&w=640&q=50)
Лібрацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лібрацыя (ад лац.: lībrātiō — «разгойдванне») — павольнае ваганне (сапраўднае або ўяўнае) спадарожніка, якое назіраецца з паверхні цела, вакол якога ён круціцца. Без дадатковых удакладненняў слова «лібрацыя» звычайна азначае ўяўнае вагальны рух Месяца пры назіранні з Зямлі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6d/Lunation_animation_April_2007.gif/320px-Lunation_animation_April_2007.gif)
Хоць перыяд абароту Месяца вакол Зямлі роўны перыяду яе абароту вакол сваёй восі, лібрацыя дазваляе назіральніку з Зямлі бачыць у розныя моманты часу месяцавы дыск у некалькіх палажэннях, якія адрозніваюцца. Такім чынам, усяго з Зямлі можа назірацца 59% месячнай паверхні [1].
Існуюць чатыры тыпы лібрацыі: па даўгаце, па шыраце, сутачная лібрацыя і фізічная лібрацыя.