Ляўша
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ляўша, ляўшун — чалавек, які пераважна карыстаецца левай рукой. Антонім да слова «ляўша» — «праўша». Сярод людзей ляўшы складаюць каля 15 %[1], гэта значыць, ляўшой з’яўляецца кожны сёмы.
Чалавек, які з’яўляецца ляўшой, у асноўным выкарыстоўвае левую руку значна часцей, чым правую; ляўша пераважна будзе карыстацца левай рукой для асабістых патрэб, гатавання ежы і іншых спраў. Рука, якую выкарыстоўваюць для пісьма, не з’яўляецца дакладным індыкатарам лева-(права-)рукасці. Так, мноства ляўшэй пішуць правай рукой, выкарыстоўваючы левую руку для выканання большасці іншых задач.
Міжнародны дзень ляўшы — свята, якое адзначаецца штогод 13 жніўня.