Лявонпаль
вёска ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці From Wikipedia, the free encyclopedia
вёска ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці From Wikipedia, the free encyclopedia
Ляво́нпаль[1] (трансліт.: Liavonpaĺ, руск.: Леонполь) — вёска ў Беларусі, на рацэ Заходняя Дзвіна. Уваходзіць у склад Узмёнскага сельсавета Мёрскага раёна Віцебскай вобласці.
Вёска
Лявонпаль
| ||||||||||||||||||
У XVIII ст. пісар вялікі Мікалай Тадэвуш Лапацінскі набыў маёнтак Чурылавічы ў Полацкім ваяводстве і перайменаваў яго ў Лявонпаль у гонар свайго бацькі Лявона Лапацінскага (1663—1732) — мсціслаўскага мастаўнічага і ўдзельніка бітвы пад Венай (1683). У 1768—1769 гг. Мікалай Тадэвуш Лапацінскі ўзвёў тут невялікі палац у стылі позняга барока (захаваўся да нашага часу), побач з якім разбіў французскі парк на тэрасах. На галоўнай восі сядзібы стаяла брама (не збераглася)[2]. У 1772 г. у мястэчку збудавалі драўляную ўніяцкую царкву са званіцай.
Да 1840-х гадоў у Лявонпалі існавала ткацкая фабрыка, якую заснаваў гаспадар маёнтка Ян Нікадзім Лапацінскі. Ткацкія станкі для яе былі закуплены ў Англіі. Фабрыка была вядомая на ўсю Беларусь дзякуючы вытворчасці высокаякасных ільняных вырабаў: каберцаў, абрусаў, палатна сурвэтак з гэтак званага друйскага лёну. Частка яе прадукцыі экспартавалася ў еўрапейскія краіны[3]. Апроч таго, працавалі капялюшная і суконная вытворчасці.
У 1791 годзе Ян Нікадзім Лапацінскі ў сваім маёнтку Лявонпаль, які пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) стаў знаходзіцца каля адміністрацыйнай мяжы з Расійскай імперыяй, паставіў мемарыяльную калону ў гонар Канстытуцыі 3 мая 1791 года, каб увекавечыць месца, дзе заканчваецца свабода і пачынаецца няволя.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Лявонпаль апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Дзісенскага павета Мінскай, з 1842 г. Віленскай губерні. У часы вызваленчага паўстання ў 1831 г. расійскія карнікі спалілі тутэйшы палац. Станам на 1866 г. у мястэчку было 26 двароў.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Лявонпаль апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Браслаўскага павета Віленскага ваяводства. У міжваенны перыяд ў Лявонпалі знаходзілася Гміннае ўпраўленне памежнай заставы.
У 1939 г. Лявонпаль увайшоў у БССР. Статус паселішча панізілі да вёскі. З кастрычніка 1940 г. цэнтр сельсавета.
У 1941—1944 гадах акупаваны нацыстамі. Брацкая магіла савецкіх воінаў знаходзіцца ў цэнтры вёскі, у скверы. Пахаваны 55 воінаў, якія загінулі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1950 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Да ліпеня 1965 г. Лявонпаль з’яўляўся цэнтрам Лявонпальскага сельсавета. Пасля скасавання сельсавета паселішча ўваходзіла ў склад спачатку Даўгінаўскага сельсавета, а потым, з 16 верасня 2010 г. — у склад Узмёнскага сельсавета.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.