From Wikipedia, the free encyclopedia
Люцэрна серпападобная[3] (Medicago falcata) — від раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae), распаўсюджаны ў Еўропе, умеранай і трапічнай Азіі і Марока.
Люцэрна серпападобная | |||||||||||||||||||
Агульны выгляд расліны | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Medicago falcata L. | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
|
Люцэрна серпападобная, баркун, беркун[4], зяновец[5][6][7], люцэрна паўночная[8], люцэрна румынская[9]
Шматгадовая травяністая расліна (20) 40-100 (120) см даўжынёй. Сцёблы прямыя або ўзыходзячыя, галінастыя з акруглым папярочным перасекам. Прылісткі ад ланцэтных да лінейна-ланцэтных, верхавіны завостраныя. Лісце ад зваротнаяйкападобнага да лінейнага, (5) 8-15 (20) × (1) 2-5 (10) мм, апушана знізу, голае або прыціснута апушана зверху; палі дробна зубчастыя ў верхавінавай 1/4 або 2 — або 3-зубчастыя; верхавіны круглявыя, тупыя або вострыя. Суквецці 10-20(40) мм, з 6-20(25) кветкамі; прыкветак ≈1 мм; кветаножкі 2-3 мм. Вяночак жоўты, 6-9 (11) мм. Плады (8)10-15 × 2.5-3.5(4) мм, прыціснута дробна апушаныя. Насенне 2-4, бурыя, яйкападобна-эліптычныя, ≈ 2 × 1.5 мм[10][11].
Распаўсюджаны ў Марока, Еўропе (уся, акрамя Ісландыі, Фінляндыі і астравоў Міжземнага мора) і Азіі (умераная і трапічная да паўночнага Кітая)[10][12][13].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.