From Wikipedia, the free encyclopedia
Людміла Рагуля (дзяв. Гутар; 12 лютага 1925 — 20 лютага 2014) — беларуская грамадская дзяячка, сябра і адна з кіраўніц СБМ. Жонка Барыса Рагулі.
Значнасць аб’екта артыкула пастаўлена пад сумненне. |
Людміла Рагуля | |
---|---|
Род дзейнасці | грамадская дзяячка |
Дата нараджэння | 12 лютага 1925 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 лютага 2014 (89 гадоў) |
Муж | Барыс Дзмітрыевіч Рагуля |
Альма-матар | |
Член у |
Нарадзілася 12 лютага 1925 года ў Навагрудку ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы ў сям’і беларускага патрыёта, які загінуў у падвалах НКУС. Мела трох братоў і сястру. Хадзіла ў пачатковую школу, потым у гімназію. З будучым мужам Барысам Рагулем была знаёмая з дзяцінства, дзякуючы свайму брату, які быў ягоным сябрам.
У Другой сусветнай вайны падчас нямецкай акупацыі ў 1943—1944 г. была кіраўнічкай юначак Саюза беларускай моладзі на Наваградскую акругу.
Ад лета 1944 г. выехала на эміграцыю разам з будучым мужам Барысам Рагулем, у тым жа годзе выйшла замуж за яго замуж, шлюб бралі ў Варшаве. Па вайне жылі ў Германіі. 1 студзеня 1946 года страціла сына, які раптоўна нарадзіўся на шостым месяцы цяжарнасці. Вучылася ў Лювенскім універсітэце ў Бельгіі на фармацэўтычным аддзяленні.
4 снежня 1954 г. Барыс Рагуля, Людміла і дзеці, Рагнеда і Вітаўт, адплылі ў Канаду. Жылі ў Лондане (Антарыа). Была актывісткай Згуртавання беларусаў Канады, прыхаджанкай царквы Св. Кірылы Тураўскага ў Таронта. Разам з мужам Барысам Рагулей мелі чатырох дзяцей — дачку і трох сыноў. Пра жыццё з мужам і сваю грамадскую дзейнасць Людміла Рагуля казала так:
Увесь час была з ім. У яго было вельмі цікавае жыццё, вельмі цяжкае. Кожны раз, што Барыс рабіў і я была побач з ім, добра арыентавалася ў беларускіх справах і цяпер у курсе, але, на жаль, мы ўжо ня можам шмат ад сябе даць. Мы пражылі на эміграцыі, давалі сабе рады як маглі і дапамагалі сваім беларусам. І Чарнобылем цяпер займаліся тут. Прымалі з Беларусі дзяцей. Барыс, як медык, арганізоўваў ім медычны агляд. Цяпер мы атрымалі прыгожы падарунак ад чарнобыльскіх дзяцей. Так што ніколі нам не давялося доўга без занятку сядзець. |
Памерла 20 лютага 2014 г.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.