стольнік мазырскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Людвік Казімір Вайніловіч (пам. каля 1670 г.) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Людвік Казімір Вайніловіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Траян Вайніловіч | ||||||
|
|||||||
Смерць | каля 1670 | ||||||
Род | Вайніловічы | ||||||
Бацька | Мельхіёр Вайніловіч[d] | ||||||
Жонка | Ганна з Тэльшаўскіх[d][1] | ||||||
Дзеці | Крыштаф Пётр Вайніловіч |
Належаў да каталіцкага сярэднезаможнага шляхецкага роду Вайніловічаў герба «Сыракомля». Нарадзіўся ў сям’і Мельхіёра Вайніловіча.
Быў падчашым мсціслаўскім (1655), стольнікам мазырскім (1659). Быў звязаны з нясвіжскай лініяй князёў Радзівілаў, бо ў 1669 г. князь Міхал Казімір Радзівіл, падканцлер вялікі літоўскі, высылаў яго з даручэннем прыняць кіраванне Слуцкім княствам пасля смерці князя Багуслава Радзівіла.
2 сакавіка 1666 падпісаў з братам Адамам дзельчы ліст, паводле якога выракся правоў на Гейшэвічы на карысць брата, але захаваў правы на Клюкавічы. Ад Ганны атрымаў у пасаг маёнткі Савічы і Пузаў, таму і з’яўляецца пачынальнікам ўласна савіцкай лініі. За заслугі атрымаў ад караля Яна Казіміра прывілей на дазвол браць маставое ў дзедзічным маёнтку Пузаў (19.07.1668 г.).
З 1647 года ў шлюбе з Ганнай з Тэльшаўскіх, дачкой Крыштафа Тэльшаўскага, стольніка наваградскага, і Зоф’і Касакоўскай. Пасля смерці мужа Зоф’я Касакоўская завяшчала Савічы і Пузава (відавочна, частку належную маці) дачцэ, бо астатні маёнтак Пузаў адыйшоў Ганне трохі пазней — па тэстаменту яе брата Яна Касакоўскага, які быў складзены 30.04.1681 г. Дзеці:
Сыны, відавочна, валодалі спадчыннай часткай маёнтка Гейшэвічы.
У другім шлюбе Ганна была за Стэфанам Трыпольскім, у трэцім — за Марцыянам Рэйтанам. Ганна з Тэльшаўскіх пакінула тэстамент датаваны 1694 г., згодна з якім падзяліла спадчыну паміж унукамі Францішкам Казімірам і Антоніем.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.