From Wikipedia, the free encyclopedia
Людамо́нт, Людамо́нцкае прадме́сце — гістарычны раён Мінска, які месціцца ў паўночна-заходняй частцы горада, насупраць сутокаў рэчак Пярэспы і Свіслачы.
На захадзе ад Людмонта месціцца Міхалянка, на поўначы — Весялоўка, на паўночным усходзе — Пярэспа, на паўднёвым усходзе — Старосцінская Слабада, на поўдні — Татарская Слабада[1][2].
Першыя згадкі пра фальварак Людамонт датуюцца канцом XVIII стагоддзя. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што назва мясціны мае балцкае паходжанне. Фальварак складаўся з сядзібы, гаспадарчых пабудоў, ворнай зямлі і сенажаці і належаў гораду. Людамонт здаваўся ў арэнду і прыносіў немалы прыбытак[3].
Паводле сведчанняў беларускага падарожніка Паўла Шпілеўскага ў сярэдзіне XIX ст. Людамонт быў прыватнаўласніцкім фальваркам і належаў італьянскай фаміліі Трабертаў (Траберта)[4]. Прыкладна ў канцы XIX ст. хутар Людамонт увайшоў у склад горада[3].
У пачатку XX ст. Людамонт уваходзіў у пятую паліцэйскую частку горада. Праз прадмесце праходзілі Людамонцкая і Порахавая вуліцы[1][5][6].
Да 1949 года ў Мінску існавала вуліца Урочышча Людамонт, якая затым была перайменавана ў Гвардзейскую[7].
Тапонім Людамонт ніяк не пазначаны на карце Мінска.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.