![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/51/Lusail_skyline_with_the_Lusail_Marina_Iconic_Development_in_the_center.jpg/640px-Lusail_skyline_with_the_Lusail_Marina_Iconic_Development_in_the_center.jpg&w=640&q=50)
Лусаіл
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лусаіл (араб. لوسيل) — другі па велічыні горад Катара, які размяшчаецца на поўначы муніцыпалітэта Эд-Даіян. Лусаіл размешчаны на поўнач ад Дохі на 23 кіламетры на плошчы больш за 38 квадратных кіламетраў. Плануецца, што па заканчэнні будаўніцтва горада ў ім будзе пражываць каля 455 тысяч чалавек[1].
Лусаіл быў абраны адной з пляцовак правядзення чэмпіянату свету па футболе ў 2022 годзе. На Нацыянальным стадыёне Лусаіл пройдзе ўрачыстае адкрыццё турніру, фінал і іншыя этапы чэмпіянату. У 2015 годзе горад прыняў чэмпіянат свету па гандболе сярод мужчын. У горадзе таксама размешчана гоначная траса Формулы-1, на якой у 2021 годзе прайшло Гран-пры Катара.