Кафедральны сабор Лунда

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кафедральны сабор Лундаmap

Кафедральны сабор Лунда або Лундскі сабор (шведск.: Lunds Domkyrka) — лютэранскі сабор горада Лунд, Сконэ, Швецыя. Галоўная царква лундскай епархіі Шведскай лютэранскай царквы. Доўгі час быў галоўным саборам Даніі і ўсёй Скандынавіі — да перадачы горада Швецыі; тут жа знаходзілася кафедра адзінага ў Скандынавіі архібіскупа.

Хуткія факты Кафедральны сабор Лунда, Краіна ...
Закрыць

Гісторыя

Лунд граў важнае значэнне ў гісторыі Скандынавіі задоўга да будаўніцтва сабора. Напрыклад, на ўзгорку Святога Ліберыя ў Сярэднявеччы праходзілі народныя сходы Сконе (дацк.: landsting). У дахрысціянскія часы тут таксама знаходзіўся рэлігійны цэнтр. Лунд быў заснаваны каля 990 года дацкім каралём Кнудам Вялікім, які планаваў адбудаваць тут сваю сталіцу. Епархія Лунда была заснавана ў 1060 годзе.

Сабор быў пабудаваны ў Лундзе не пазней за 1085 год, але невядома, ці знаходзіцца сённяшні будынак на тым жа самым месцы. У грамаце Кнуда IV, датаванай 21 мая 1085 года, ёсць згадка пра сабор, пабудаваны на працягу 1080-х гадоў. Аднак па апісанні няма ўпэўненасці, што гаворка ідзе аб сучасным саборы Лунда. Саборная школа была арганізавана ў 1085 годзе, што робіць яе самай старой школай Даніі.

Зноскі

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.