рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Лукомка, Лукамка, Уюнок — рака ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Ула (басейн Заходняй Дзвіны).
Лукомка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 53 км км |
Басейн | 831 км² |
Расход вады | 5,4 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Возера Лукомскае |
• Вышыня | 164,5 м |
• Каардынаты | 54°39′27″ пн. ш. 29°07′44″ у. д.HGЯO |
Вусце | Ула (прыток Заходняй Дзвіны) |
• Вышыня | 125,8 м |
• Каардынаты | 54°51′10″ пн. ш. 29°10′47″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Ула → Заходняя Дзвіна → Рыжскі заліў |
Краіна | |
— выток, — вусце |
Выцякае з Лукомскага возера каля горада Новалукомль, цячэ ўздоўж усходняй ускраіны Лукомскага ўзвышша па Чашніцкай раўніне, вусце ў межах горада Чашнікі.
Даўжыня ракі 53 км. Плошча вадазбору 831 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰.
Даліна трапецападобная, шырыня яе 400—600 м, у нізкай плыні да 5 км. Пойма перарывістая, у вярхоўі і вусцевай частцы забалочаная; шырыня 200—500 м, на забалочаных дзялянках да 1,6 км. Рэчышча моцна звілістае, шырынёй 15—20 м у высокай плыні, 8—12 метраў на астатнім працягу.
Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,1 м. Замярзае ў сярэдзіне лістапада, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход 8 дзён. Каля вёскі Рудніца Лукомскае вадасховішча.
У басейне ракі азёры Лукомскае, Катоўскае, Несіна, Заружанне (Ружына) Слідзец, Сарочынскае, Сцержань, Родамля, Святое, Пачаевіцкае і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.