князь галіцкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Леў Данілавіч (каля 1228 — каля 1301) — князь перамышльскі (1240—1301), белзскі (1245—1269), холмскі і галіцкі (1264— каля 1301, да 1269 разам з братамі Шварнам і Мсціславам), князь уладзімірскі (пасля 1292).
Леў Данілавіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Даніла Раманавіч | ||||||
Пераемнік | Юрый Львовіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мсціслаў Данілавіч | ||||||
Пераемнік | Юрый Львовіч | ||||||
Нараджэнне | 1228 | ||||||
Смерць | 1301 | ||||||
Род | Раманавічы[d] | ||||||
Бацька | Даніла Раманавіч | ||||||
Маці | Ганна Мсціслаўна[d] | ||||||
Жонка | Канстанцыя[d] | ||||||
Дзеці | Юрый Львовіч, Настасся Львоўна[d][1] і мерк. Agrippina[d][2] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Другі сын галіцкага князя і рускага караля Данілы Раманавіча. Быў стрыечным братам вял.кн. уладзімірскага Аляксандра Яраславіча (іх маці былі сёстрамі, дочкамі кн. Мсціслава Удатнага) і бранскага кн. Рамана Міхайлавіча (цётка Льва па бацьку — маці Рамана).
У заходніх крыніцах кн. Леў Данілавіч двойчы названы «каралём галіцкім», хаця, у адрозненне ад бацькі і сына, не каранаваўся. Паводле «Сінопсіса Кіеўскага», кн. Леў пасля смерці бацькі таксама тытулаваўся вялікім князем кіеўскім, аднак, трыманне тым часам Кіева галіцкімі князямі дыскусійнае.
У 1269 годзе кн. Леў няўдала спрабаваў стаць вялікім князем літоўскім замест свайго брата кн. Шварна.
Пасля кн. Леў падтрымліваў свае данніцкія адносіны з Залатой Ардой.
У 1274 годзе у адказ на наезд вял.кн. Трайдзеня на Драгічын-Надбужскі, здзейсніў паход на Гародню. У канфлікт князёў Льва і Трайдзеня былі ўцягнуты амаль усе суседнія княствы. Галіцкі князь звярнуўся па дапамогай да хана Менгу-Цімура, «прося себе помочи у него на Литвоу». Даўшы кн. Льву войска пад камандаваннем Ягурчына, хан таксама загадаў ісці на Літву залежным бранскаму і смаленскаму князям, павінны былі далучыцца князі пінскія і тураўскія. Руска-мангольскі паход 1274 года быў цяжкім ударам, але не дасягнуў канечнай мэты з-за разладу сярод удзельнікаў.
У 1272 годзе кн. Леў перанёс сталіцу сваіх уладанняў ва Львоў.
Падтрымліваў дыпламатычныя сувязі з Чэхіяй, Венгрыяй, Вялікім княствам Літоўскім, Тэўтонскім ордэнам.
Пасля смерці кракаўскага князя Баляслава V Сарамлівага (1279) у саюзе з чэшскім каралём Вацлавам II спрабаваў захапіць Кракаў. Падтрымліваў у барацьбе за кракаўскі сталец Баляслава Мазавецкага (сына сваёй сястры Прадславы), вёў працяглую вайну з князем Лешкам Чорным.
Далучыў да сваіх уладанняў частку Закарпацця з Мукачавым (каля 1280) і Люблінскую зямлю (каля 1292).
Памёр кн. Леў каля 1301 года. Спадкаемцам быў старэйшы сын кн. Юрый.
Жанаты з Канстанцыяй, дачкой венгерскага караля Белы IV, шлюб адбыўся ў канцы 1246 — 1-й палове 1247 года[3]. Дзеці Льва і Канстанцыі:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.