Лесьна Падляска
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ле́сьна Падля́ска[2] (польск.: Leśna Podlaska), традыцыйная беларуская назва Лясная Падляская — вёска ў Польшчы, на рацэ Клюкоўцы. Цэнтр сельскай гміны Бяльскага павета Люблінскага ваяводства. Насельніцтва на 2011 год — 983 чалавекі. Знаходзіцца за 15 км на паўночны захад ад Белай.
Вёска
| ||||||||||||||||||||
Лясная, відаць, утварылася яшчэ ў канцы XIV ст., пра што сведчыць існаванне ў гэтай мясцовасці «Акопаў Крыжацкіх» у XVII ст.
У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Лясная перайшла да Каралеўства Польскага. У 1683 годзе тут з’явіўся цудоўны абраз Маці Божай, пасля чаго ў вёсцы заснавалі кляштар паўлінаў. У 1713 годзе кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны надаў Лясной Магдэбургскае права[3].
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Лясная апынулася ў складзе Аўстрыі, з 1809 года — у складзе Расійскай імперыі. На 1827 год у вёсцы было 17 будынкаў. Па здушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання ў 1864 годзе расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі касцёл паўлінаў пад праваслаўную царкву. 19 кастрычніка 1885 года Яўгенія Яфімаўская прыбыла ў Лясную разам з пяццю паслушніцамі і 2 дзяўчынкамі-сіротамі, першымі жыхаркамі манастырскага прытулку. Днём пазней урачыстым набажэнствам пачалася дзейнасць жаночай манаскай абшчыны. 26 жніўня 1889 рашэннем Свяшчэннага Сінода дадзеная манаская абшчына атрымала статус манастыра першага класа.
У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Лясную занялі войскі Германскай імперыі. Праваслаўная манаская абшчына пакінула гэта месца і ўжо больш сюды не вярнулася.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Лясная апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
У Другую сусветную вайну з верасня 1939 да жніўня 1944 года Лясная знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.