![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/74/%25D0%259F%25D0%25B5%25D1%2587%25D0%25B5%25D1%2580%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25B8%25D0%25B9_%25D0%25BB%25D0%25B5%25D1%2581%25D0%25BE%25D0%25BF%25D0%25B0%25D1%2580%25D0%25BA_%25E2%2580%2594_%25D0%25A3%25D1%2582%25D1%2580%25D0%25B5%25D0%25BD%25D0%25BD%25D1%258F%25D1%258F_%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25B0%25D0%25B7%25D0%25BA%25D0%25B0.jpg/640px-%25D0%259F%25D0%25B5%25D1%2587%25D0%25B5%25D1%2580%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25B8%25D0%25B9_%25D0%25BB%25D0%25B5%25D1%2581%25D0%25BE%25D0%25BF%25D0%25B0%25D1%2580%25D0%25BA_%25E2%2580%2594_%25D0%25A3%25D1%2582%25D1%2580%25D0%25B5%25D0%25BD%25D0%25BD%25D1%258F%25D1%258F_%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25B0%25D0%25B7%25D0%25BA%25D0%25B0.jpg&w=640&q=50)
Лесапарк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лесапа́рк[1] — лес у непасрэднай блізкасці ад горада добраўпарадкаваны для адпачынку на ўлонні прыроды; адзін з відаў загараднага парку. Бываюць агульнага тыпу (прагулачныя), шматпрофільныя (для спорту, адпачынку, забаў) і спецыялізаваныя (курортна-аздараўленчыя, спартыўныя, гісторыка-мемарыяльныя). Ствараюцца на базе лясоў зялёных зон[1].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/74/%D0%9F%D0%B5%D1%87%D0%B5%D1%80%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9_%D0%BB%D0%B5%D1%81%D0%BE%D0%BF%D0%B0%D1%80%D0%BA_%E2%80%94_%D0%A3%D1%82%D1%80%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D1%8F%D1%8F_%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B7%D0%BA%D0%B0.jpg/640px-%D0%9F%D0%B5%D1%87%D0%B5%D1%80%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9_%D0%BB%D0%B5%D1%81%D0%BE%D0%BF%D0%B0%D1%80%D0%BA_%E2%80%94_%D0%A3%D1%82%D1%80%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D1%8F%D1%8F_%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B7%D0%BA%D0%B0.jpg)
Каля буйных гарадоў лесапаркі звычайна займаюць 300—500 га. Адкрытыя прасторы, паляны, лугі і вадаёмы, у іх складаюць да 30 %. Абсталяванне найчасцей робяць з прыродных матэрыялаў — дрэва, каменю, чароту і інш. Загарадныя паркі, у якіх пераважаюць лугі, паляны і вадаёмы называюцца лугапаркамі і гідрапаркамі.