Ле́нінскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Леніна.

Хуткія факты Ленінскі сельсавет, Краіна ...
Ленінскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Слуцкі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Леніна
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 28 мая 2013
Насельніцтва (2009) 1 349
Код аўтам. нумароў 5
Закрыць

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Слуцкага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Слуцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Слуцкім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 28 мая 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Знаменскага сельсавета[1].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складала 1349 чалавек[2], з іх 94,1 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 1,6 % — украінцы[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў: Заляддзе, Кажушкі, Леніна, Нявязцы, Падлессе, Славінск, Ульянаўка, Цяраспаль, Шалавічы.

Зноскі

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.