Ленскі раён (руск.: Ле́нский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Архангельскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

Хуткія факты Ленскі раён, Краіна ...
Ленскі раён
Thumb
Thumb Thumb
Герб Сцяг[d]
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1 чэрвеня 1924
Насельніцтва
  • 9 879 чал. (2023)[3]
Плошча
  • 10 700 км²
Thumb
Часавы пояс MSD
Тэлефонны код 81859
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Адміністрацыйны цэнтр — сяло Ярэнск.

Геаграфія

Ленскі раён прыраўнаваны да раёнаў Крайняй Поўначы.

Раён размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы Архангельскай вобласці. На поўдні і паўднёвым захадзе мяжуе з Вілегодскім, Котласкім і Краснаборскім раёнамі той жа вобласці, а на поўначы, усходзе і паўночным захадзе — з Удорскім, Усць-Вымскім, Сыктыўдзінскім і Сысольскім раёнамі Рэспублікі Комі.

Па паўднёвай частцы раёна ў генеральным напрамку з усходу на захад працякае Вычагда; амаль уся тэрыторыя раёна адносіцца да яе басейна, акрамя невялікай часткі на паўночным захадзе раёна, якая адносіцца да басейна Мязені. Найбуйнейшыя рэкі на тэрыторыі раёна, акрамя Вычагды: Верхняя Луп’я, Ярэнга, Чэрвенка, Дыльмеж, Ленка і інш.

Плошча Ленскага раёна — 10,7 тыс. км². Плошча зямельнага фонду на пачатак 1996: 1066538 га, у тым ліку ляснога фонду — 958574 га.

Крыніцы

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.