Легіён «Свабода Расіі»
расійскі легіён Узброеных сіл Украіны / From Wikipedia, the free encyclopedia
Легіён «Свабода Расіі» (руск.: Легион «Свобода России», укр.: Легіон «Свобода Росії») — расійскі легіён Узброеных сіл Украіны, створаны ў сакавіку 2022 года для абароны Украіны ад расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе падчас расійска-ўкраінскай вайны. Сфарміраваны з ліку былых вайскоўцаў Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, а таксама іншых расіян, а часам і беларусаў, якія раней не ўваходзілі ў такія фарміраванні.
Хуткія факты Легіён «Свабода Расіі», Краіна ...
Легіён «Свабода Расіі» | |
---|---|
руск.: Легион «Свобода России» укр.: Легіон «Свобода Росії» | |
| |
Краіна | Украіна |
Падпарадкаванне | Узброеныя Сілы Украіны |
Уваходзіць у | Міжнародны легіён тэрытарыяльнай абароны Украіны |
Тып | воінскае фарміраванне |
Колькасць | 350+ |
Дэвізы | За Россию! За свободу! |
Колеры | Белы, блакітны |
Войны | Расійска-ўкраінская вайна |
Удзел у | |
Знакі адрознення | |
Сайт | Telegram |
Закрыць
Легіён замест дзяржаўнага сіне-бела-чырвонага сцяга Расійскай Федэрацыі выкарыстоўвае на рукаўных нашыўках бела-сіне-белы сцяг.[1]