Леанхард Бек
From Wikipedia, the free encyclopedia
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бек.
Леанхард Бек (каля 1480, Аўгсбург — 1542, Аўгсбург) — нямецкі жывапісец, чарцёжнік і гравёр.
Хуткія факты Леанхард Бек, Род дзейнасці ...
Леанхард Бек | |
---|---|
Род дзейнасці | мастак |
Дата нараджэння | 1480[1][2][…] ці 1475[3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1542[1][2][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
![]() |
Закрыць
Сын Іагана Георга Бека, ад якога захаваліся два рукапісы Псалтыра (каля 1495 г.). Бек стаў вучнем Гольбейна і працаваў з ім з 1500 года над дамініканскім алтаром у Франкфурце. У 1503 годзе атрымаў права стаць майстрам-рамеснікам у Аўгсбургу. Выразаў больш 300 гравюр на дрэве. Уласныя карціны амаль не захаваліся. Адна з самых вядомых работ — «Святы Георгій у барацьбе з цмокам» выстаўлена ў Музеі гісторыі мастацтваў у Вене.